5 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларускі бок робіць усё ад яго залежнае, каб канфлікт ва Украіне быў хутчэй вырашаны. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне журналіста, ён адзначыў, што пазіцыя Беларусі адносна арганізацыі ў Мінску сустрэч трохбаковай групы па Украіне была адназначна выказана Прэзідэнтам краіны і пацверджана практычнымі дзеяннямі беларускага боку.
"Беларускі бок робіць усё ад яго залежнае і магчымае для таго, каб канфлікт на тэрыторыі суседняй і вельмі блізкай нам краіны, важнага партнёра Беларусі ва ўсіх сферах узаемадзеяння быў як мага хутчэй вырашаны", - сказаў Дзмітрый Мірончык.