14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рэгулярна рыхтуе і распаўсюджвае інфармацыю аб ходзе будаўніцтва АЭС, заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк па выніках другога раўнда беларуска-літоўскіх кансультацый па БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ход будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі пастаянна асвятляецца сродкамі масавай інфармацыі. Мы нікому са СМІ не адмовілі ў прадастаўленні адпаведнай інфармацыі або наведванні станцыі", - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк. Паколькі АЭС з'яўляецца рэжымным аб'ектам, для наведвання станцыі трэба папярэдне падаць заяўку.
Толькі за 2015 год пляцоўку будаўніцтва АЭС наведалі больш за 70 дэлегацый. Дзясяткі такіх наведванняў былі арганізаваны і ў гэтым годзе. "Мы адкрыты для дыялогу і пастаянна асвятляем ход будаўніцтва АЭС. Мы неаднаразова прапаноўвалі наведаць пляцоўку літоўскаму боку, аднак сустрэчнага пажадання ў гэтым плане не паступала", - праінфармаваў намеснік міністра.
"Інфармацыя рэгулярна абнаўляецца, калі нехта не хоча яе бачыць, гэта іншае пытанне", - заўважыў Міхаіл Міхадзюк