5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка з нелегальнай міграцыяй у Беларусі заўсёды будзе кіруемай, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка ў час пасяджэння Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў АДКБ па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў намесніка міністра, праблемы нелегальнай міграцыі абмяркоўваюцца ў Беларусі ўжо доўгія гады, таму абстаноўка ў краіне застаецца і будзе кіруемай. "Рызыкі прысутнічаюць, але мы гатовы да іх", - сказаў Мікалай Мельчанка.
Прадстаўнік МУС нагадаў, што хутка ў Беларусі з'явіцца закон, які дасць магчымасць больш дэталёва працаваць з замежнымі грамадзянамі, асабліва з тымі, якія плануюць прыбыць у краіну са злачыннымі намерамі.