15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Раство нельга зводзіць толькі да дамашняга свята, заявіў на прэс-канферэнцыі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Гэта свята планетарнага значэння. Не прыходзячы ў храм, не молячыся, свята
Раства Хрыстовага страчвае свой галоўны сэнс. Раство Хрыстова - гэта не пачастунак, не ежа, не цацкі. Гэта сур'ёзная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Менавіта таму мы рыхтуемся, посцім, молімся, стараемся ачысціць душу, каб з чыстым сэрцам сустрэць народжанага ў Віфлееме Хрыста Збавіцеля. У гэтым самы галоўны сэнс свята", - сказаў мітрапаліт Павел."Вешчуны з далёкай Персіі прыйшлі ў Віфлеем, каб убачыць месію, і царква заклікае хаця б сімвалічна паўтарыць гэты шлях і прыйсці ў храм", - дадаў ён.
Паводле слоў мітрапаліта, у дні каляднага посту важна ў першую чаргу не ўстрыманне ў ежы, гэта другарадны складнік. "Галоўнае - духоўны пост, трэба стаяць на варце сваёй душы, - падкрэсліў ён. - Пост у праваслаўных хрысціян доўжыцца 40 дней, і задача навучыцца кіраваць самім сабой, каб не страсці намі кіравалі, а каб мы кіравалі сваімі пачуццямі".
Разам з тым прадстаяцель БПЦ перасцярог ад занадта фанатычных рэкамендацый па выкананні посту, якія распаўсюджаны ў інтэрнэце.