8 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Паніжаць статус СНД нельга ні пры якіх абставінах. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сёння ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паніжаць статус СНД нельга ні пры якіх абставінах. Гэта цвёрдая пазіцыя кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь", - заявіў Уладзімір Макей.
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што СНД застаецца значным, запатрабаваным і актуальным міждзяржаўным аб'яднаннем, якое дае магчымасць яго ўдзельнікам вырашаць надзённыя пытанні. "Хто б што ні гаварыў, але карысць ад інтэграцыі відавочная", - падкрэсліў Уладзімір Макей.