26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць адносіны з Анголай, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Анголы Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь удзяляе вялікую ўвагу адносінам з Анголай у палітычнай і эканамічнай сферах і гатова развіваць стратэгічнае партнёрства. Сёння краіны абмяркоўваюць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, што па выніках перагавораў будуць прыняты канкрэтныя рашэнні для развіцця двухбаковых адносін.
Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці ў сваю чаргу лічыць, што ўзаемадзеянне Беларусі і Анголы можа ўзняцца на больш высокі ўзровень. У Анголы ёсць уяўленне, які патэнцыял мае Беларусь, каб выбудоўваць двухбаковыя адносіны, дадаў ён.
Міністр замежных спраў Анголы наведвае з афіцыйным візітам Беларусь 25-27 чэрвеня. Па выніках візіту плануецца ўзгадніць у Мінску асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ангольскага супрацоўніцтва.