9 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь гатова прайсці свой адрэзак шляху да адмены санкцый з боку ЕС. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час адкрыцця пасольства Аўстрыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што "дарога да нармалізацыі адносін падразумявае крокі, якія павінны быць зроблены ўсімі бакамі". "Мы гатовы да таго, каб прайсці свой адрэзак шляху", - заявіў міністр.
Ён адзначыў, што размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы з палітычнымі дырэктарамі знешнепалітычных ведамстваў шэрага краін. Чакаецца, што на наступны дзень перагаворы будуць прадоўжаны. "Мы сапраўды зацікаўлены ў тым, каб праз дыялог знаходзіць агульныя падыходы і выходзіць на нармальнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
"Санкцыі - гэта не метад выбудоўвання супрацоўніцтва ў міждзяржаўных адносінах", - сказаў ён. Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь зацікаўлена ў тым, каб выбудоўваць нармальныя гандлёва-эканамічныя, палітычныя, гуманітарныя і іншыя адносіны з Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі ЕС. "Санкцыі толькі з'яўляюцца перашкодай для гэтага", - адзначыў міністр.