18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна фарміраваць новую сістэму міжнародных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны сканцэнтраваць свае намаганні на фарміраванні новай сістэмы міжнародных адносін, калі глядзець далёка наперад. Заснаванай на агульнапрызнаных нормах і прынцыпах міжнароднага права, а не на нейкіх "правілах", якія нам падсоўваюць з боку Захаду, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нас увесь час абвінавачваюць, што выбары прайшлі не на нейкіх прынцыпах АБСЕ. А дзе гэтыя прынцыпы, хто зацвярджаў гэтыя прынцыпы? Дзе яны? Не, ёсць "правілы", якія яны ўстанавілі і якія мяняюць пад кожную дзяржаву і падзею. Гэта што?"
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што большасць краін, да якіх адносяцца дзяржавы - члены АДКБ, бачаць у шматпалярнасці лепшыя перспектывы развіцця свету.
Беларусь мае намер і ў далейшым пашыраць прынцыпы справядлівага і шматпалярнага свету, садзейнічаць выпрацоўцы надзейных гарантый для забеспячэння як калектыўнай бяспекі і стабільнасці, так і бяспекі кожнага ўдзельніка міжнароднай супольнасці.