1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае нацэленасць на мірны дыялог з усімі краінамі. Аб гэтым ён заявіў у сваім відэазвароце на пленарным пасяджэнні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гасцінная Гродзенская зямля ўпершыню прымае гасцей такога знакавага мерапрыемства. Сустрэча дэлегацый праходзіць фактычна на стыку дзвюх культурных цывілізацый - Усходу і Захаду. Мы бачым у гэтым сімвалічнае значэнне, паколькі, нягледзячы ні на што, нацэлены на мірны дыялог з усімі краінамі. І пакуль заходнія краіны падцягваюць да нашай граніцы войскі НАТА, мы займаемся абсалютна стваральнымі ініцыятывамі", - заявіў беларускі лідар.
У пленарным пасяджэнні "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы" ўдзельнічаюць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Расіі. У рамках мерапрыемстваў форуму традыцыйна праходзіць падпісанне міжурадавых і міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве і іншых дакументаў, накіраваных на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва. IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрыўся напярэдадні ў Гродне.