23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За арганізаваныя Беларуссю спартыўныя спаборніцтвы сорамна ніколі не будзе. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамашам Аянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь прымала ўжо спаборніцтвы высокага ўзроўню і атрымала станоўчую ацэнку МФЦА. "Калі ў вас будзе магчымасць і жаданне ісці і далей такім шляхам, я маю на ўвазе арганізацыю самых высокіх спаборніцтваў у Беларусі, мы зробім так, што вам ніколі сорамна за гэта не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "У нас ужо сёння ёсць усё неабходнае: дастатковая сетка гасцініц, пляцовак сусветнага ўзроўню для правядзення спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяжкай атлетыцы беларусы заўсёды мелі поспех, сярод іх ёсць алімпійскія чэмпіёны. У краіне ўзялі курс на папулярызацыю заняткаў спортам, у тым ліку цяжкай атлетыкі. Гэта дало свой плён. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, "падрастае нядрэнная моладзь, у нас дастаткова спартыўных аб'ектаў, каб займацца ўсімі алімпійскімі відамі спорту, у тым ліку цяжкай атлетыкай".