Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Чэр 2023

Лукашэнка: ужо ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне

Лукашэнка: ужо ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ужо ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1", паведамляе БЕЛТА.

"У нас з Польшчай, Латвіяй, Літвой граніца 2,5 тысячы кіламетраў. Яе трэба закрыць. Хто сёння гарантуе, што ў нас няма адтуль пагрозы? Аказваецца, ёсць. Ачумелыя натаўцы праводзяць вучэнні. Нас папракаюць, што мы ядзерную зброю пад нараду НАТА ў Вільнюсе падцягваем, а яны вучэнні праводзяць - дзясяткі тысяч чалавек удзельнічаюць з усяго блока НАТА. Таму той напрамак вельмі небяспечны. Я не прарок, але ва Украіне мы закончым гэту вайну. Да гэтага ўжо вялікія перадумовы. Але далей нам гэтыя ачумелыя з Захаду шмат праблем створаць. І калі толькі яны гэтыя лініі (як любяць гаварыць) пяройдуць, будзе ім вельмі балюча", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Захад, нягледзячы на свае крокі, на самай справе вельмі  баіцца новай маштабнай вайны. "Я сустракаўся з людзьмі, якія не апошнюю ролю адыгрываюць у гэтым і прымаюць радыкальныя, кардынальныя і канчатковыя рашэнні ў выпадку "калі". Яны больш за ўсё баяцца (і аб гэтым адкрыта ўсе гавораць) ядзернай катастрофы. Яны баяцца прымянення ядзернай зброі ва Украіне. Гэта зразумела. Мы таксама не хочам, таксама баімся. Таму што гэта можа прывесці, як спецыялісты гавораць, да сусветнай катастрофы, і шарык можа з арбіты сысці, калі гэта ўся зброя ўзарвецца", - сказаў Прэзідэнт.

Ён лічыць, што Расія можа прымяніць ядзерную зброю, калі вораг уварвецца на яе тэрыторыю і гэта агрэсія будзе пагражаць існаванню дзяржавы. "З вугла ж толькі наперад можна выйсці. Вось тады чакайце", - вобразна выказаўся кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што, пакуль ёсць магчымасць, неабходна дамаўляцца. Аднак Захад, паводле яго слоў, не дазваляе Украіне ісці на перагаворы. "Хоць я ўпэўнены і маю такую інфармацыю, што ва Украіне сёння пераважная большасць людзей хочуць спыніць вайну, у тым ліку ваенных, якія ваююць, гінуць там. Але ёсць распіяраныя вярхі на чале з Валодзем Зяленскім. Ён цяпер "герой", ездзіць па ўсім свеце. Яго цалуюць, абнімаюць і гэтак далей. Я думаў, ён разумнейшы. У нас жа ёсць прыклад Гарбачова: цалавалі - і што атрымалі? Гэтак жа будзе ў яго", - упэўнены Прэзідэнт.

"І потым. Ва Украіне людзі хочуць жыць. Што б там ні было, мы потым разбяромся, хто вінаваты. Гэта таксама будзе не на іх карысць. Але цяпер трэба спыніць вайну, каб людзі не гінулі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама звярнуў увагу на першыя вынікі ўкраінскага контрнаступлення: Украіна страціла значную колькасць салдат і бранятэхнікі. "Расія мабілізавалася, яна нарэшце навучылася ваяваць. І па ўсіх правілах ваюе, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Атакаваць тых, хто абараняецца, вельмі цяжка. І я думаю, што гэта не атрымаецца".

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сітуацыю ў Еўрапейскім саюзе: людзі не задаволены пагаршэннем эканамічнага становішча ў сваіх краінах на фоне выдзялення мільярдаў долараў на дапамогу Украіне. "Пачынаецца процідзеянне ўжо знутры ўсяму таму, што адбываецца", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі