Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Ліс 2024

Лукашэнка: уладу растапыранымі рукамі не трымаюць, вывады з 2020 года зроблены

Лукашэнка: уладу растапыранымі рукамі не трымаюць, вывады з 2020 года зроблены

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладу растапыранымі рукамі не трымаюць, вывады з 2020 года зроблены. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях правядзення выбараў 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе павінны разумець, што мы ўжо набылі навык за гэтыя гады і разумеем, што ўладу растапыранымі рукамі не трымаюць. І мы не збіраемся гэта рабіць. Мы вывады з 2020 года зрабілі. Таму будзем дзейнічаць так, як гэта патрэбна нашай краіне і нашаму народу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што галоўнай дзеючай асобай у выбарчы перыяд заўсёды з'яўляецца кіраўнік ЦВК і яму трэба аказаць неабходную дапамогу і падтрымку. "Я прашу арыентавацца на яго. Усё, што ён папросіць, мы павінны дапамагчы. Але там, дзе не трэба ўмешвацца, не трэба бегчы наперадзе паравоза. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Менш будуць нас папракаць фактычна, што мы там умешваемся ў нейкія выбары", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі