22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў самыя глыбокія спачуванні і словы падтрымкі Каралю бельгійцаў Філіпу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Бруселі, а таксама ўсяму народу Бельгіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З вялікім болем успрынялі ў Беларусі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Бруселі 22 сакавіка", - гаворыцца ў спачуванні.