11 верасня, Любань /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі нікому не ўдасца пагрэць рукі на дзяржаўнай уласнасці. Аб гэтым 11 верасня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА "Славкалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час размовы з жыхарамі Любанскага раёна Аляксандр Лукашэнка заклікаў не хвалявацца наконт гэтага. "Мы нікому нічога не аддаём. Гэта ўсё застаецца ў нашай дзяржаве - жалезабетонна. Мы не жулікі, вы ў чым заўгодна мяне можаце папракнуць, толькі не ў жульніцтве. Нікому, я сам гэтага не рабіў і нікому не дазваляю. За дваццаць гадоў ніхто ў мяне не пагрэў рукі на дзяржаўным", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца гарантый цаны на калійныя ўгнаенні, то іх ніхто не можа даць. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю з нафтай, кошт якой знізіўся са $120 за барэль да $40. "Калі сумленна жыць, не красці, не жульнічаць і не браць чужое, мы вытрымаем любыя цэны. Мы можам канкурыраваць. Калій патрэбны заўсёды", - заўважыў пры гэтым Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь у гэтым годзе атрымала $2 млрд выручкі за калійныя ўгнаенні. "Мы ўжо сёння, па-мойму, каля $2 млрд за гэтыя месяцы атрымалі выручкі пры невысокіх цэнах. Варушымся, нам давяраюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.