Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Жнв 2020

Лукашэнка: у Беларусі ніколі не адмаўлялі каранавірус

Лукашэнка: у Беларусі ніколі не адмаўлялі каранавірус
Фота з архiва

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ніколі не адмаўлялі каранавірус. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ніколі не адмаўлялі каранавірус. Так было пададзена ў сродках масавай інфармацыі. Як можна адмаўляць тое, што ёсць на самай справе", - сказаў беларускі лідар.

Ён паведаміў, што асабіста кантраляваў работу сістэмы аховы здароўя ва ўмовах пандэміі. І краіна выбрала іншы шлях, чым многія іншыя дзяржавы ў свеце. Пры гэтым стараліся не дапусціць панікі. "Калі толькі паддаўся паніцы, ты нябожчык. І калі я бачу, што псіхоз разгарнуўся па ўсёй планеце, калі СМІ ўсе пачалі трубіць. Экскаватарамі магілы рыюць, суправаджаюць гэта дзікімі каментарыямі. А ў нас жа гэта ўсё глядзяць, мы ж сваім тэлебачаннем не пераб'ём. А тут яшчэ пандэмія эканамічная з цэнамі на нафту, палітычная - выбары", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі дасканала адсочваліся ўсе кантакты тых, хто захварэў, праводзілася эпідрасследаванне. І такую сістэму работы ў Беларусі захавалі з часоў Савецкага Саюза. "Мы "інфекцыёнку" захавалі, людзей захавалі, адукацыю, мы вучылі ў ВНУ гэтаму. Ваеннае было становішча. Вы гэтага проста не ведалі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што не паддаўся паніцы і калі сам перанёс каранавірус. "Гэта ўжо было потым. Мне было не да панікі. Я ж не ведаў, што захварэў. У мяне магчымасці не было такой, каб нават падумаць. Я як вавёрка ў коле быў", - заўважыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі