4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Тхін Чжо з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадзяюся на паглыбленне ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М'янмай. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры рэалізаваць існуючы патэнцыял беларуска-м'янманскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.