12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Расіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Расіяне маюць права ганарыцца сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай духоўнай і культурнай спадчынай. Брацкая для нас краіна з гонарам прайшла праз шматлікія выпрабаванні і стала суверэннай прававой дзяржавай, якая валодае магутным патэнцыялам ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзяты кіраўніцтвам Расіі стратэгічны курс на мадэрнізацыю эканомікі, паляпшэнне якасці жыцця і павышэнне міжнароднага аўтарытэту атрымлівае шырокую падтрымку грамадзян.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы нададзім істотны імпульс інтэграцыйным працэсам і рэалізацыі важных праектаў у рамках ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Вячаславу Валодзіну.