1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Мішэля Наіма Ауна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ліванскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У віншаванні гаворыцца, што Беларусь глыбока зацікаўлена ў развіцці ўсебаковых адносін з Ліванам. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на пашырэнне супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, рэалізацыю патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, пошук новых форм узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.