18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад КДБ павышаць эфектыўнасць знешняй разведкі. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сур'ёзным рэзервам у рабоце камітэта з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці знешняй разведкі. Яе неабходна трансфармаваць у падраздзяленне, здольнае вырашаць стратэгічныя задачы, узмацняць наступальнасць, нарошчваць патэнцыял агентурнай разведкі і іншыя метады і формы, аб якіх вы ведаеце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, прыярытэтнай задачай застаецца выяўленне і спыненне памкненняў замежных спецслужбаў да закрытай службовай інфармацыі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што жыццёва важна не адставаць ад праціўнікаў і пашыраць прымяненне сучасных тэхналогій у аператыўнай дзейнасці, павышаць эфектыўнасць тэхнічнага блока КДБ, радыёэлектроннай разведкі, развіваць навуковы патэнцыял.