18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані, яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Катарам, заснаваныя на прынцыпах дружбы і ўзаемнага даверу, паступова развіваюцца.
"Перакананы, у цяперашняй няпростай міжнароднай сітуацыі далейшае пашырэнне плённага беларуска-катарскага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам абодвух бакоў", - гаворыцца ў віншаванні.