Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Врс 2024

Лукашэнка назваў адзінства галоўнай умовай развіцця нацыі

Лукашэнка назваў адзінства галоўнай умовай развіцця нацыі

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы адзіныя ў імкненні жыць на роднай зямлі сваім розумам і працай, адзінства - галоўная ўмова развіцця нацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 85 гадоў таму менавіта з вызваленчага паходу Чырвонай Арміі пачалося адраджэнне страчанай унутранай цэласнасці Айчыны. "З таго часу беларускі народ перажыў нямала выпрабаванняў, ствараючы ўнікальную прастору для мары і для жыцця на скрыжаванні цывілізацый і пракладаючы дарогу да шчасця ў бесперапыннай барацьбе за волю, лепшую долю і родны парог, - сказаў Прэзідэнт. - Кожны з этапаў гэтага нялёгкага шляху беларусы дастойна пераадольвалі, абапіраючыся на любоў да міру і праўды, справядлівасць і патрыятызм, узаемную павагу і добрасуседства. Заўважце: мы абапіраліся не на захопніцтва, не на жорсткасць, не на перавагу ў адносінах да іншых краін і народаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў,  што менавіта адзінства беларусаў дазволіла нацыі выстаяць, пераадолеўшы мноства цяжкасцей. "Мы адзіныя ў імкненні жыць на роднай зямлі сваім розумам і працай. Адзінства для нас - галоўная ўмова развіцця нацыі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Таму нас не адолелі ні карычневая чума, ні ліхія 90-я, ні пандэміі, ні спробы каляровых мяцяжоў, ні грабежніцкія санкцыі і ваенныя пагрозы".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі