7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка верыць у лепшую будучыню і перакананы, што вялікую ролю ў гэтым павінны адыграць народы Беларусі, Расіі і Украіны. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, паведамляе БЕЛТА.
"Будзе (добра. - Заўвага БЕЛТА). Я ў гэта веру. Шчыра веру. Упэўнены. Ведаеце, чаму будзе - усё ж такі свет развіваецца ад дрэннага да лепшага. Бываюць і падзенні, і войны і іншае. Але ўсё роўна свет развіваецца да лепшага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Народы самі выведуць нас да лепшага. Наш народ, украінскі, расіяне. Нікуды не дзенемся. І без Лукашэнкі, і без Пуціна, і без Зяленскага. Усё роўна выведуць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.