18 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Мы не хочам вайны, але калі нехта не можа суняцца, то адказ будзе асіметрычным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не хочам вайны, але калі нехта не можа суняцца, то адказ будзе цалкам асіметрычным. Напэўна, усе ў свеце гэта разумеюць. І ў гэтым напрамку, абараняючы бяспеку сваіх народаў і свае дзяржавы, мы будзем дзейнічаць адэкватна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Уладзімір Уладзіміравіч заўважыў, я абсалютна з ім згодны: нас спрабуюць разарваць, развесці, і не толькі Расію і Беларусь, але ўсе тыя дзяржавы, якія настроены на яднанне. Гэта таксама не той шлях, нічога не атрымаецца. Казахстан - сведчанне таго. Мы гэта цэнім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.