13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мінск стаў значнай пляцоўкай для ўрэгулявання рэгіянальных крызісаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы нязменна выступаем за вырашэнне канфліктных сітуацый цывілізаваным шляхам, за сталом перагавораў. Без прымянення ваеннай сілы, без аказання палітычнага і эканамічнага націску. Сёння Мінск стаў значнай пляцоўкай для ўрэгулявання рэгіянальных крызісаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, на міжнароднай арэне сучасная Беларусь успрымаецца як надзейны і прадказальны партнёр. "Невыпадкова яна ўсё часцей асацыіруецца з "астраўком стабільнасці" ў рэгіёне, прытрымліваючыся такіх каштоўнасцей, як выключныя міралюбнасць і бяспека", - адзначыў беларускі лідар.