9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі палітычных партый Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з тэм сустрэчы стала тэма падрыхтоўкі да правядзення маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. "У вас ёсць цэлы зрэз тых праблем, якія трэба будзе пракантраляваць пры падрыхтоўцы і правядзенні гэтых выбараў. Заўтра больш канкрэтна мы абмяркуем іх на сустрэчы з прадстаўнікамі партый, якія лічацца ў нас і з'яўляюцца партыямі - тыя, якія прайшлі рэгістрацыю і якія маюць намер, я так разумею, удзельнічаць у парламенцкіх выбарах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Мы адкрыта і сумленна сказалі, што мы будзем усяляк удзельнічаць у гэтых выбарах. Я маю на ўвазе вертыкаль улады. Гэта вельмі важная кампанія ў Беларусі. Больш важнай палітычнай кампаніі ў будучым годзе няма", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што следам за выбарамі неабходна будзе сфарміраваць Усебеларускі народны сход, выбраць дэлегатаў.