22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным правесці ІІ Гульні краін СНД на самым высокім узроўні. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ў час нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У існуючых умовах гэты фестываль спорту набывае асаблівае значэнне для беларускіх спартсменаў і шырокага кола нашых сяброў, якія пацвердзілі ўдзел", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама запатрабаваў: "Трэба не проста правесці Гульні на самым высокім узроўні, мы павінны чарговы раз паказаць, што Беларусь - адкрытая і міралюбівая краіна, дзе створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы для людзей".