10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай арміі трэба развівацца з улікам сучаснага вопыту вядзення ваенных дзеянняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.
"Яшчэ раз гавару: праблем будзе не менш. Мы іх павінны бачыць. Але, яшчэ раз паўтараю, мы не збіраемся нікога правакаваць. Але мы павінны выразна бачыць: як толькі пераступіў нашу граніцу - адказ павінен быць неадкладным. Генерал Лапо ведае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: Беларусь мае кампактную дзеяздольную армію, дзяржава прымае меры па перааснашчэнні Узброеных сіл новымі ўзорамі ўзбраення. Удасканальваецца падрыхтоўка войскаў да выканання задач па прызначэнні, сістэматычна праводзяцца вучэнні.
"Нашай арміі трэба развівацца з улікам сучаснага вопыту вядзення ваенных дзеянняў. Я хачу ад вас пачуць ваша меркаванне па сітуацыі ва Украіне і чаму вучыць гэты вопыт нас, - заявіў Прэзідэнт. - На сённяшні дзень мы ўжо бачым асаблівасці правядзення ваеннай аперацыі ва Украіне. Мы маем інфармацыю аб прадаўжэнні нарошчвання колькасці і характары дзеянняў груповак войскаў ля заходніх граніц нашай Беларусі".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з боку Украіны назіраецца аднаўленне аховы і прыкрыцця асобных участкаў граніцы.
"Нам яшчэ давядзецца абагульніць і вывучыць вопыт вядзення баявых дзеянняў у цэлым за ўвесь перыяд аперацыі ва Украіне. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Але некаторыя меры мы павінны прымаць ужо сёння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.