29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае паслядоўную міратворчую пазіцыю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Менавіта таму Беларусь стала найбольш прыдатнай пляцоўкай для нядаўніх перагавораў па Украіне. "Актыўнасць у адносінах да мірнага ўрэгулявання ва Украіне садзейнічае далейшаму ўмацаванню міжнародных пазіцый Беларусі. Але, самае галоўнае, што і амерыканцы, і еўрапейцы прызналі (з імі шмат сустракаўся я, наш міністр замежных спраў), што Беларусь сёння адыгрывае адну з важнейшых функцый у рэгіёне па забеспячэнні бяспекі. Гэта праўда, справядліва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Нам прынцыпова важна ўмацоўваць у нашых партнёраў усведамленне, што прадказальная і стабільная Беларусь - гэта каштоўнасць для ўсяго свету", - заявіў Прэзідэнт.