5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь высока цэніць цвёрдую пазіцыю Венесуэлы на міжнароднай арэне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы высока цэнім цвёрдую пазіцыю, якую Венесуэла займае ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што Венесуэла рашуча выступае за пабудову шматпалярнага свету, узаемавыгаднае і раўнапраўнае супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі. Гэта сугучна з пазіцыяй Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў свой час Беларусі і Венесуэле ўдалося закласці трывалыя асновы дружбы, якія даюць магчымасць з аптымізмам глядзець у будучае двухбаковага супрацоўніцтва. "Гарантыяй яго поспеху з'яўляюцца падабенства пазіцый абедзвюх краін па большасці тэм міжнароднага парадку дня і сугучнасць падыходаў да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач", - падкрэсліў беларускі лідар.