19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў горадзе Уагадугу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і словы падтрымкі ўсяму народу Буркіна-Фасо. "Беларусь рашуча асуджае тэрарыстычныя дзеянні супраць бязвінных грамадзян і любыя формы праяўлення экстрэмізму", - гаворыцца ў спачуванні.