12 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова прапанаваць тры кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Што датычыцца ратацыі кіраўніка гэтай арганізацыі, то наступная краіна па алфавіце Беларусь. "У мяне на сённяшні дзень тры кандыдатуры, якія я магу прапанаваць на пасаду генеральнага сакратара АДКБ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар выказаў неразуменне, чаму пытанне змены генеральнага сакратара ў прэсе выклікала столькі розных меркаванняў і пустых размоў, паколькі асноўным на саміце было ўсё ж такі пытанне знешнепалітычнай сітуацыі вакол краін АДКБ.
Рашэнне аб новым кіраўніку арганізацыі будзе прынята на маючай адбыцца 6 снежня сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу.