9 снежня, Малаба /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікі патэнцыял для развіцця Экватарыяльнай Гвінеі. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам гэтай краіны Тэадора Абіянгам Нгемам Мбасога, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэагуючы на словы свайго калегі аб тым, што Экватарыяльная Гвінея - невялікая па памерах краіна, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Вы сапраўды невялікая краіна, але з велізарнымі магчымасцямі. Некаторыя аб'екты, якія я ўбачыў тут, проста ўражваюць сваёй прыгажосцю. Я падумаў, што і нам было б складана пабудаваць такое".
Беларусь гатова супрацоўнічаць, дзяліцца вопытам, тэхналогіямі ў розных сферах, дапамагчы з падрыхтоўкай кадраў.
"Я сказаў вашаму віцэ-прэзідэнту (у час сустрэчы ў аэрапорце. - Заўвага БЕЛТА) адну рэч, з якой я прыехаў сюды: я лічу, што ваша краіна, валодаючы нават такімі багаццямі, не павінна імпартаваць тое, што можа вырабляць сама", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Поўнасцю згодны", - адказаў Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.
Як вядома, з адкрыццём у сярэдзіне 90-х радовішчаў нафты, эканоміка Экватарыяльнай Гвінеі кардынальна змянілася. Раней яна мела аграрна-сыравінны, плантацыйны характар, а цяпер звыш 90 працэнтаў даходаў дзяржбюджэту фарміруюць даходы ад нафтагазаздабыўнога сектара.