29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва з Казахстанам у прамкааперацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пры належнай падтрымцы з боку абедзвюх дзяржаў можна павысіць эфектыўнасць беларуска-казахстанскіх вытворчасцей камунальнай і пасажырскай тэхнікі МАЗ, сельскагаспадарчых машын", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, рухавіком двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва застаецца прамысловая кааперацыя. "Мы адкрыты да павелічэння ўзроўню лакалізацыі сумесна выпускаемай у Казахстане прадукцыі, што дасць магчымасць стварыць дадатковыя рабочыя месцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь таксама мае намер заставацца надзейным транзітным партнёрам Казахстана. "Удзел дзвюх краін у рэалізацыі ініцыятывы эканамічнага пояса Шаўковага шляху адкрывае новыя магчымасці развіцця нашых тэрыторый, пашырэння транспартных калідораў, стварэння лагістычнай інфраструктуры для хуткай і зручнай дастаўкі грузаў паміж Еўропай і Азіяй", - лічыць беларускі лідар.