5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дастойна правядзе II Гульні краін СНД, і ў гэтага спартыўнага форуму вялікая будучыня. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць кіраўніцтву краін - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, усіх краін, прадстаўнікі якіх прыехалі на Гульні: "Вы аказалі Беларусі давер, і мы дастойна правядзём гэты спартыўны форум. У яго вялікая будучыня".
"І гэта будучыня ў нашых руках. Як бы ні імкнуліся яе адабраць сусветныя заправілы - азлобленыя і бяссільныя. Перакананы, яны нас таксама сёння бачаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.