2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Леанід Кучма, які пакідае пасаду паўнамоцнага прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, удзячны Беларусі за садзейнічанне перагаворам. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла прэс-сакратар другога ўкраінскага прэзідэнта і аднаго з падпісантаў мінскіх пагадненняў Дар'я Оліфер, паведамляе БЕЛТА.
Леанід Кучма 2 кастрычніка ў Мінску падзякаваў калегам у трохбаковай кантактнай групе за сумесную работу, падвёўшы такім чынам вынік сваёй дзейнасці ў якасці прадстаўніка Кіева ў ТКГ. "Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў беларускаму боку за садзейнічанне ў арганізацыі перагаворнага працэсу", - адзначыла Дар'я Оліфер.