Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Стд 2025

Карчэўская: беларусы маюць права на ўласны шлях i нікому не дазволяць сцерці сваю лінію памяці

Карчэўская: беларусы маюць права на ўласны шлях i нікому не дазволяць сцерці сваю лінію памяці

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы маюць права на ўласны шлях і нікому не дазволяць сцерці сваю лінію памяці. Аб гэтым заявіла рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская 8 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускi спартыўны Алiмп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Калектыў БДУКМ удастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне" за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта "Лінія памяці. Код вайны".

Прымаючы высокую ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік ВНУ ад імя ўсіх лаўрэатаў выказала словы шчырай удзячнасці Прэзідэнту Беларусі і ўсім, хто забяспечвае ў краіне мір і згоду. "Таму што толькі ў абстаноўцы міру мы можам ствараць тое, што сапраўды трэба беларускай дзяржаве, - падкрэсліла яна. - Усе нашы перамогі неаддзельныя ад нацыянальных духоўных каштоўнасцей, ад гістарычнай памяці нашага народа, ад дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца нашым Прэзідэнтам. Дзякуючы вам, Аляксандр Рыгоравіч, мы маем права на ўласны шлях і нікому не дазваляем сцерці або зрабіць калектыўнай нашу лінію памяці".

Наталля Карчэўская звярнула ўвагу, што ў гэтым годзе ў час электаральнай кампаніі многім даводзіцца вытрымліваць экзамен. Паводле яе слоў, гэта можна лічыць своеасаблівым экзаменам і перад продкамі, і перад дзецьмі, нашчадкамі. "Гэта экзамен на патрыятызм, адданасць нацыянальным інтарэсам, стойкасць дзяржаўнай пазіцыі. Аляксандр Рыгоравіч, мы зробім усё, каб вытрымаць яго на выдатна", - запэўніла яна, і гэтыя словы прысутныя падтрымалі апладысментамі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі