Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Кст 2024

Галоўчанка: Саюзная дзяржава паспяхова прайшла праверку на трываласць

Галоўчанка: Саюзная дзяржава паспяхова прайшла праверку на трываласць

1 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава паспяхова прайшла праверку на трываласць. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з прэм'ерам Расіі Міхаілам Мішусціным у Ерэване ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе будзем адзначаць 25-годдзе Саюзнай дзяржавы. Сур'ёзная дата, лічу, мы падыходзім да яе з нядрэннымі вынікамі. Прэзідэнты нашых краін, наколькі мне вядома, узгаднілі дату правядзення Вышэйшага дзяржсавета ў гэтым годзе, нам таксама традыцыйна неабходна правесці саюзны Саўмін да гэтай даты, каб падрыхтаваць парадак дня і пытанні для абмеркавання на пасяджэнні савета", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што Беларусь гатова да абмеркавання падрыхтоўкі да Вышэйшага дзяржсавета, а таксама да разгляду бягучага гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і іншага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

ІІІ Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 30 верасня - 1 кастрычніка 2024 года ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Форум прымеркаваны да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў-наглядальнікаў. Мерапрыемства праходзіць у рамках старшынства Рэспублікі Арменія ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2024 годзе.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі