27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Рынак Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) заўсёды будзе адным з самых прыярытэтных для Беларусі, паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка ў час пасяджэння секцыі нумар 5 навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Паводле слоў Андрэя Еўдачэнкі, пры падпісанні дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2014 годзе Беларусь разлічвала на шырокі роўны доступ да ўсіх энергетычных і сыравінных рэсурсаў новага саюза, на ёмісты агульны рынак тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы. "Гэта знаёмы для нас 170-мільённы рынак. Мы лічым, што ён будзе важным і адным з самых прыярытэтных для нас заўсёды, як бы ні развівалася наша гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з дзяржавамі з іншых рэгіёнаў", - падкрэсліў першы намеснік міністра.
Ён таксама адзначыў, што ўдзел у праекце па стварэнні ЕАЭС для Беларусі патэнцыяльна вельмі выгадны. "Мы лічым, што, рэалізуючы гэты праект, мы ўмацоўваем наша эканамічнае ўзаемадзеянне з іншымі краінамі і рэгіёнамі", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.