Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Жнв 2024

Беларусь заклікала ЕС паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва. Усё з-за збітых над Беларуссю беспілотнікаў

Беларусь заклікала ЕС паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва. Усё з-за збітых над Беларуссю беспілотнікаў
Скрыншот відэа АНТ

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікала Еўрасаюз прыняць усе магчымыя меры свайго ўплыву на ўкраінскае кіраўніцтва з мэтай прадухілення парушэнняў паветранай прасторы, як гэта здарылася 9 жніўня з беспілотнікамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Як паведамлялася, 9 жніўня паветраную прастору Беларусі парушылі ўкраінскія БПЛА, якія былі збіты беларускімі сіламі ППА. На шэрагу іх элементаў была маркіроўка вытворцаў краін Еўрасаюза, у сувязі з чым у МЗС быў запрошаны павераны ў справах ЕС Стэн Нерлаў.

На думку беларускага боку, такія дзеянні маюць патэнцыял радыкальнай эскалацыі ваеннага канфлікту з яго пашырэннем у тым ліку на краіны Еўрасаюза.

"Беларусь, якая нязменна выступае за мірнае ўрэгуляванне крызісу шляхам перагавораў, заклікае Еўрасаюз прыняць усе магчымыя меры свайго ўплыву на ўкраінскае кіраўніцтва з мэтай прадухілення такіх дзеянняў у далейшым", - падкрэслілі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі