29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на яшчэ больш інтэнсіўны рост тавараабароту з Расіяй. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не сумняваюся, што з дапамогай адпрацаваных механізмаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза мы зможам забяспечыць яшчэ больш інтэнсіўны рост двухбаковага тавараабароту", - сказаў Уладзімір Макей.
Ён расказаў, што на перагаворах сур'ёзная ўвага была ўдзелена графіку і змястоўнаму напаўненню маючых адбыцца сустрэч у розных фарматах, у тым ліку абмяркоўвалася падрыхтоўка V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Тавараабарот паміж краінамі ў 2017 годзе склаў $32,4 млрд і вырас да ўзроўню 2016-га на 23,5 працэнта. Беларускі экспарт дасягнуў $12,8 млрд, павялічыўшыся больш як на 17 працэнтаў.