25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вучэнні "Захад-2017" быў прадэманстраваны высокі ўзровень адкрытасці, заявіў кіраўнік вучэння ад беларускага боку, начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.
"Такой адкрытасці на вучэннях не было ніколі. Было акрэдытавана 286 журналістаў з 22 краін. Былі запрошаны НАТА, АБСЕ, ААН, Міжнародны Чырвоны Крыж, СНД, АДКБ. Вельмі актыўна працавалі інспекцыйныя групы", - сказаў Алег Белаконеў.
Першы намеснік міністра падкрэсліў, што ў час вучэнняў быў прадэманстраваны высокі ўзровень адкрытасці і транспарэнтнасці нашай дзяржавы. "Тое, аб чым мы гаварылі, тое, аб чым заяўлялі на брыфінгах, мы ўсё гэта выканалі і паказалі", - адзначыў ён.