10 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Індустрыяльны парк "Вялікі камень" уяўляе вялікі інтарэс для Латвіі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Латвіі Арвілс Ашэрадзенс сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для Латвіі вялікі інтарэс уяўляе праект "Вялікі камень", дзе балтыйскія краіны бачаць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва не толькі ў сферы лагістыкі, але і індустрыяльнага развіцця", - сказаў Арвілс Ашэрадзенс.
Паводле яго слоў, дзве латвійскія кампаніі праявілі ўжо інтарэс да будаўніцтва індустрыяльных магутнасцей у парку.
У цэлым міністр назваў у ліку прыярытэтных для супрацоўніцтва галіны транспарту і лагістыкі, а таксама транзіт. Перспектыўным ён бачыць кантакты ў галіне навукі і інавацый. "Мы рады бачыць беларускіх спецыялістаў у галіне камп'ютарных тэхналогій, паколькі ў Латвіі адчуваецца дэфіцыт такіх спецыялістаў", - адзначыў Арвілс Ашэрадзенс.