13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі завяршае 2024 год на 50-м месцы ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пачатку снежня беларускія футбалісткі двойчы абыгралі ў Ташкенце каманду Узбекістана - 1:0 і 3:0. Жаночая зборная Беларусі па выніках гэтага года набрала 1495.84 рэйтынгавых бала. Спіс жаночых зборных узначальваюць футбалісткі ЗША, на другой пазіцыя Іспанія, трэцяй ідзе Германія, на чацвёртым месцы Англія, Швецыя замыкае першую пяцёрку. Наступны жаночы рэйтынг ФІФА плануе абнародаваць 6 сакавіка 2025 года.
Апошні ў адыходзячым годзе рэйтынг мужчынскіх зборных будзе апублікаваны 19 снежня. Цяпер зборная Беларусі знаходзіцца на 98-й пазіцыі.