24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі пройдзе асенні з'езд вучоных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Восенню мы збяромся з вучонымі (верх нашай адукацыі) - акадэмікамі, дактарамі, кандыдатамі навук - і правядзём з'езд", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На ім, растлумачыў Прэзідэнт, будуць абмяркоўваць падрыхтоўку кадраў вышэйшага ўзроўню.-