24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі завяршае 2021 год на 94-м месцы рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У параўнанні з мінулым рэйтынг-лістом каманда Георгія Кандрацьева паднялася на адну пазіцыю, маючы ў сваім актыве 1233,43 ачка. У 2021 годзе беларускія футбалісты правялі 11 матчаў, атрымаўшы ўсяго дзве перамогі, пры адной нічыёй і васьмі паражэннях, розніца мячоў - 10-27. Мінулы, 2020, год зборная Беларусі завяршыла на 88-м месцы сусветнага рэйтынгу.
З прадстаўнікоў былога СССР вышэй за ўсіх знаходзіцца зборная Украіны, у якой 25-я пазіцыя. Вышэй за беларусаў таксама Расія (34-е месца), Узбекістан (84), Грузія (85) і Арменія (92). Ніжэй за беларускую зборную Кыргызстан (96), Эстонія (107), Таджыкістан (116), Казахстан (119), Азербайджан (120), Туркменістан (133), Латвія (134), Літва (136), Малдова (181).
Топ-10 снежаньскага рэйтынгу ФІФА:
1. Бельгія - 1828,45 ачка;
2. Бразілія - 1826,35;
3. Францыя - 1786,15;
4. Англія - 1755,52;
5. Аргенціна - 1750,51;
6. Італія - 1740,77;
7. Іспанія - 1704,75;
8. Партугалія - 1660,25;
9. Данія - 1654,54;
10. Нідэрланды - 1653,73.
Наступны рэйтынг ФІФА плануе абнародаваць 10 лютага 2022 года.