17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршылася вакцынацыя медработнікаў Беларусі першай дозай расійскай вакцыны супраць каранавіруса "Спадарожнік V", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Медработнікі, якія знаходзіліся ў зоне рызыкі, былі вакцынаваны першымі. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя.
З ліку медработнікаў, якія падалі заяўкі на першы этап вакцынацыі, у Брэсцкай вобласці прышчэплены 3460 чалавек, у Віцебскай - 3950, Гомельскай - 5495, Гродзенскай - 1795, Мінску - 2285, Мінскай вобласці - 2324, Магілёўскай - 1635. Вакцынацыю прайшлі тыя медработнікі, якім гэта было дазволена па стане здароўя.
Таксама завершаны працэс вакцынацыі работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.
У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам. У Беларусі вакцынацыя праводзіцца ў добраахвотным парадку.