15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 991 пацыент з COVID-19, выпісаны 1142. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 431 112 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 424 546 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3297 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 276 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 038 070 тэстаў.
Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 1,20 млн чалавек, з іх больш за 747,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.