4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 967 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1037. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 449 302 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 443 417 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3494 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 21 459 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 352 203 тэсты.
Больш за 1,408 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,016 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.