1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 961 пацыент з COVID-19, выпісаны 667. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 288 267 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 278 661 пацыент з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1985 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 10 359 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 908 397 тэстаў.