1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 959 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 678. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 249 295 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 236 516 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1728 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 9554 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 482 299 тэстаў.